RSS РАССЫЛКА НОВОСТЕЙ


Сайт Президента РБ








Памятныя даты беларускага календара–2017 у галіне навукі і тэхнікі па ўстойліваму развіццю

Дзяржаўныя святы:

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі.

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

9 мая – Дзень Перамогі.

14 мая (другая нядзеля мая) – Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

3 ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі).

Агульнарэспубліканскія святы:

1 студзеня – Новы год.

23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

8 сакавіка – Дзень жанчын.

1 мая – Свята працы.

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Рэлігійныя святы:

7 студзеня – Раство Хрыстова (праваслаўнае Раство).

16 красавіка – Вялікдзень па календары каталіцкай канфесіі.

16 красавіка – Вялікдзень па календары праваслаўнай канфесіі.

25 красавіка – Радаўніца (па календары праваслаўнай канфесіі).

2 лістапада – Дзень памяці.

25 снежня – Раство Хрыстова (каталіцкае Раство).

 

У Рэспубліцы Беларусь таксама адзначаюцца:

29 студзеня (апошняя нядзеля студзеня) – Дзень беларускай навукі.

5 мая – Дзень друку.

7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

15 мая – Дзень сям’і.

5 чэрвеня – Дзень аховы навакольнага асяроддзя.

25 чэрвеня (апошняя нядзеля чэрвеня) – Дзень моладзі.

1 верасня – Дзень ведаў.

3 верасня (першая нядзеля верасня) – Дзень беларускага пісьменства.

15 верасня – Дзень бібліятэк.

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей.

1 кастрычніка (першая нядзеля кастрычніка) – Дзень настаўніка.

6 кастрычніка – Дзень архівіста.

8 кастрычніка (другая нядзеля кастрычніка) – Дзень работнікаў культуры.

14 кастрычніка – Дзень маці.

3 снежня – Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

10 снежня – Дзень правоў чалавека.

17 снежня – Дзень беларускага кіно.

 

Памятныя даты:

15 лютага – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі.

22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны

У 2017 годзе спаўняецца:

Мінск, горад, сталіца Рэспублікі Беларусь, цэнтр вобласці і раёна
(пад 1067) – 950 гадоў з часу першага ўпамінання ў "Аповесці мінулых гадоў".

Орша, горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (пад 1067) – 950 гадоў з часу першага ўпамінання ў "Аповесці мінулых гадоў".

Пінск, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (пад 1097) – 920 гадоў з часу першага ўпамінання ў "Аповесці мінулых гадоў".

Клецк, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1127) – 890 гадоў з часу першага летапіснага ўпамінання.

Гомель, горад, цэнтр раёна і вобласці (1142) – 875 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.

Рагачоў, горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1142) – 875 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.

Брагін, гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1147) – 870 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.

Радунь, гарадскі пасёлак у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці (1217) – 800 гадоў з часу першага летапіснага ўпамінання.

Магілёў, горад, цэнтр раёна і вобласці (1267) – 750 гадоў з часу першага легендарнага ўпамінання.

Кобрын, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (пад 1287) – 730 гадоў з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе.

Чэрвень, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1387) – 630 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

Докшыцы, горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (1407) – 610 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

Сянно, горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (1442) – 575 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Бешанковічы, гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (пад 1447) – 570 гадоў з часу першага летапіснага ўпамінання.

Радашковічы, гарадскі пасёлак у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці (1447) – 570 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Бяроза, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (1477) – 540 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Жлобін, горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1492) – 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Беларускае кнігадрукаванне (1517) – 500 гадоў з пачатку кнігавыдавецкай дзейнасці Ф. Скарыны.

Магілёў, горад, цэнтр раёна і вобласці (1577) – 440 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

Шклоў, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (каля 1577) – 440 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

Клічаў, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1592) – 425 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

Краснаполле, гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1707) – 310 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Нагумовіч Леў Казіміравіч (Якаўлевіч; 1792, г. Магілёў – 1853), вучоны-медык, хірург, асветнік, адзін са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў першага ў Расіі Таварыства рускіх урачоў – 225 гадоў з дня нараджэння.

Малахоўскі Уладзіслаў Юльянавіч (1827, Кобр. р-н – 1900), адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі, інжынер, вынаходнік у галіне фотатэхнікі – 190 гадоў з дня нараджэння.

Струкаў Дзмітрый Міхайлавіч (1827(?) – 1899), мастак, рэстаўратар, археолаг, педагог, творы і дзённікі якога з'яўляюцца каштоўным матэрыялам для вывучэння гісторыі беларускага культавага дойлідства – 190 гадоў з дня нараджэння.

Кашаварава-Руднева Варвара Аляксандраўна (1842, г. Чавусы – 1899), расійскі вучоны, акушэр-гінеколаг, першая жанчына ў Расійскай Імперыі, якая атрымала вучоную ступень доктара медыцыны – 175 гадоў з дня нараджэння.

Батанічны сад УА "Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія" (г. Горкі; 1847) – 170 гадоў з часу стварэння.

Хазанаў Майсей Анісімавіч (1887, г. Вільня – 1964), вучоны ў галіне неўрапаталогіі, адзін з арганізатараў аховы здароўя, першы дырэктар Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Віцебскага медыцынскага інстытута, выдатнік аховы здароўя – 130 гадоў з дня нараджэння.

Мангейм Аляксандр Яўхімавіч (1892, г. Мінск – 1959), урач, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, вучоны ў галіне хірургіі, заслужаны дзеяч навукі Таджыкістана – 125 гадоў з дня нараджэння.

Эйгелес Маісей Арнольдавіч (1897, г. Гродна – 1970), горны інжынер, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952) – 120 гадоў з дня нараджэння.

Вальфсон Фёдар Іосіфавіч (1907, Магілёўс. р-н – 1989), вучоны-геолаг, інжынер, лаўрэат Ленінскай прэміі (1965) – 110 гадоў з дня нараджэння.

Гродзенскі заапарк, першы беларускі заапарк (г. Гродна; 1927) – 90 гадоў з часу заснавання.

Дубінчук Віктар Цімафеевіч (1937, г. Орша), расійскі вучоны-геолаг, выдатнік разведкі нетраў, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

Сакаўшчынскае вадасховішча (Валож. р-н; 1937) – 80 гадоў з часу стварэння.

Дабейка Іван Паўлавіч (1942, Іўеўс. р-н – 2003), горны інжынер-геолаг, заслужаны геолаг Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

Салігорскае вадасховішча (Салігор. р-н; 1967) – 50 гадоў з часу стварэння.

Крычаўскае вадасховішча (г. Крычаў; 1977) – 40 гадоў з часу стварэння.

Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча (Лоеўс. р-н; 1986–1987) – 30 гадоў з часу стварэння.

Курманава, вадасховішча (Мсцісл. р-н; 1987) – 30 гадоў з часу стварэння.

Собельскае вадасховішча (Лунін. р-н; 1987) – 30 гадоў з часу стварэння.

 

Студзень

1 – Сарокіна Тамара Цімафееўна (1927, Гомел. р-н – 2002), вучоны ў галіне псіхіятрыі, выдатнік аховы здароўя – 90 гадоў з дня нараджэння.

1 – Мішаева Ніна Паўлаўна (1937, Круп. р-н), вучоны ў галіне паразіталогіі і вірусалогіі, вынаходнік СССР, выдатнік аховы здароўя, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Сакалоўскі Анатоль Міхайлавіч (1937, Слуц. р-н), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010) – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Арловіч Валянцін Антонавіч (1947, Маладзеч. р-н), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Вількоцкі Марат Антонавіч (1947, Пухав. р-н), вучоны ў галіне радыёфізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Піўчанка Пётр Рыгоравіч (1947, г. п. Хоцімск), вучоны ў галіне анатоміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Ятусевіч Антон Іванавіч (1947, Пін. р-н), вучоны ў галіне ветэрынарнай паразіталогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, вынаходнік СССР, выдатнік адукацыі, кавалер ордэна Пашаны – 70 гадоў з дня нараджэння.

3 – Барэц Валянціна Максімаўна (1927, Бабр. р-н – 2015), вучоны-кардыёлаг, педагог, выдатнік аховы здароўя – 90 гадоў з дня нараджэння.

3 – Васільеў Леанард Леанідавіч (1937), вучоны ў галіне цеплафізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), прэміі Савета Міністраў СССР (1983), прэміі імя А.В. Лыкава НАН Беларусі (2005) – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Луд Мікалай Рыгоравіч (1947, Лунін. р-н), вучоны ў галіне хірургіі і анкалогіі, выдатнік аховы здароўя, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

7 – Карпінскі Аляксандр Пятровіч (1847–1936), вучоны-геолаг, заснавальнік рускай геалагічнай навуковай школы, грамадскі дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, АН СССР, Пецярбургскай АН, шматлікіх замежных АН – 170 гадоў з дня нараджэння.

7 – Лукашоў Канстанцін Ігнатавіч (1907, Бых. р-н – 1987), вучоны ў галіне геалогіі і геахіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 110 гадоў з дня нараджэння.

7 – Багель Галіна Яўгенаўна (1937–2004), вучоны-фізіятэрапеўт, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Бернік Васіль Іванавіч (1947, Уздз. р-н), вучоны-матэматык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 70 гадоў з дня нараджэння.

10 – Пашкевіч Васіль Васільевіч (1857, Уздз. р-н – 1939), расійскі і беларускі вучоны ў галіне пладаводства, адзін з заснавальнікаў навуковага садоўніцтва ў Беларусі, акадэмік УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі Расіі – 160 гадоў з дня нараджэння.

11 – Кухта Віктар Кліменцьевіч (1937, Вілейс. р-н), вучоны ў галіне біяхіміі, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Афанасьеў Анатоль Аляксандравіч (1942), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.

16 – Зацэпін Мікалай Мікалаевіч (1917–2015), вучоны ў галіне фізікі неразбуральнага кантролю, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 100 гадоў з дня нараджэння.

18 – Сяверыкаў Валерый Мікалаевіч (1947–1997), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 70 гадоў з дня нараджэння.

19 – Шапялевіч Васіль Рыгоравіч (1947, Пухав. р-н), вучоны-фізік, педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

20 – Прылуцкі, рэспубліканскі біялагічны заказнік (Мін. р-н; 1977) – 40 гадоў з часу стварэння.

20 – Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя А.Д. Сахарава БДУ, установа адукацыі (г. Мінск; 1992) – 25 гадоў з часу стварэння.

21 – Яхімовіч Фёдар Аляксеевіч (1887 ці 1888, Мядзел. р-н – 1959), вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя, кавалер ордэнаў Леніна, "Знак Пашаны" – 130 гадоў з дня нараджэння.

23 – Калешка Уладзімір Міхайлавіч (1942, Слуц. р-н), вучоны ў галіне мікра- і нанаэлектронікі, інфарматыкі і інтэлектуальных сістэм, заслужаны вынаходнік СССР, заслужаны радыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 75 гадоў з дня нараджэння.

24 – Купрэвіч Васіль Феафілавіч (1897, Смаляв. р-н – 1969), вучоны-батанік, патафізіёлаг, заснавальнік глебавай энзімалогіі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1967), дзяржаўны дзеяч, узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам "Знак Пашаны" – 120 гадоў з дня нараджэння.

24 – Радзько Усевалад Пятровіч (1937, г. Шклоў), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Прыгожын Ілья Раманавіч (1917–2003), вучоны-фізік і фізікахімік, акадэмік Каралеўскай акадэміі навук, літаратуры і мастацтваў Бельгіі, замежны член НАН Беларусі, АН СССР, Расійскай АН, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў, НАН ЗША, НАН Украіны і інш., лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1977) – 100 гадоў з дня нараджэння.

26 – Качаргін Анатоль Іванавіч (1937, г. Жлобін), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Бялькевіч Пётр Іларыёнавіч (1907, г. Мінск – 1992), вучоны ў галіне фізічнай хіміі, хіміі торфу, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

28 – Мазыр, горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1577) – 440 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

28 – Рыжкоўскі Уладзімір Міхайлавіч (1937), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004) – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Шаўлякоў Віталь Васільевіч (1947), вучоны ў галіне медыцыны працы, экалагічнай імуналогіі і алергалогіі, выдатнік аховы здароўя – 70 гадоў з дня нараджэння.

29 – Архіпенка Валерый Іванавіч (1942), вучоны-фізік, лаўрэат прэміі Расійскай АН і НАН Беларусі (2012) – 75 гадоў з дня нараджэння.

30 – Івашка Віктар Сяргеевіч (1947, Маладзеч. р-н), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 70 гадоў з дня нараджэння.

31 – Кокін Георгій Міхайлавіч (1907–1984), вучоны ў галіне машынабудавання, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) – 110 гадоў з дня нараджэння.

31 – Арцюшкевіч Аляксандр Сяргеевіч (1947, г. Барань), вучоны ў галіне хірургічнай стаматалогіі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

Люты

6 – Нікіцін Яраслаў Георгіевіч (1942, Пін. р-н – 2012), вучоны ў галіне кардыялогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння.

7 – Папоў Васіль Васільевіч (1887–1955), вучоны ў галіне геадэзіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна, "Знак Пашаны" – 130 гадоў з дня нараджэння.

7 – Чыжэўскі Аляксандр Леанідавіч (1897, Гродзен. губ. – 1964), расійскі вучоны-біяфізік, адзін з заснавальнікаў касмічнага прыродазнаўства, касмічнай біялогіі і геліябіялогіі – 120 гадоў з дня нараджэння.

7 – Палешка Дзмітрый Віктаравіч (1907–1996), вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

7 – Ходзіна Таццяна Фёдараўна (1942), вучоны ў галіне анкалогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 75 гадоў з дня нараджэння.

8 – Маслакоў Дзмітрый Андрэевіч (1927, Мсцісл. р-н – 2011), вучоны-патафізіёлаг, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя, кавалер ордэнаў Дружбы народаў, "Знак Пашаны" – 90 гадоў з дня нараджэння.

8 – Холад Валерый Міхайлавіч (1937, г. Віцебск), вучоны ў галіне ветэрынарыі, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

8 – Панкратаў Валянцін Гаўрыілавіч (1942, Капыл. р-н), вучоны ў галіне дэрматавенералогіі, педагог, выдатнік аховы здароўя СССР і Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

9 – Лягенчанка Іван Сяргеевіч (1897, Клімав. р-н – 1984), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, заслужаны ўрач Беларусі, выдатнік аховы здароўя, узнагароджаны двума ордэнамі "Знак Пашаны" – 120 гадоў з дня нараджэння.

9 – Булыгін Іван Андрэевіч (1907–1984), вучоны-фізіёлаг, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), кавалер ордэна Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.

10 – Пераход Вячаслаў Іванавіч (1887–1964), вучоны ў галіне лесаводства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэнаў Леніна, "Знак Пашаны" – 130 гадоў з дня нараджэння.

10 – Кукраш Сяргей Патапавіч (1942, Любан. р-н), вучоны ў галіне аграхіміі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння.

10 – Хасаншын Талгат Саліхавіч (1942), вучоны ў галіне цеплафізікі і тэарэтычнай цеплатэхнікі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

11 – Наўроцкі Васіль Карнеевіч (1897, Чавус. р-н – 1975), украінскі вучоны ў галіне гігіены, акадэмік АМН СССР, заслужаны дзеяч навукі Украіны – 120 гадоў з дня нараджэння.

12 – Ганчарэнка Уладзімір Іванавіч (1942, Калінкав. р-н), дзяржаўны дзеяч, заслужаны сувязіст Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

13 – Запарожац Аляксандр Аляксандравіч (1927), вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 90 гадоў з дня нараджэння.

14 – Прэдка Канстанцін Рыгоравіч (1942, Мастоўс. р-н – 2000), вучоны-фізік, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Касмачэўскі Вячаслаў Віктаравіч (1887–1969), вучоны ў галіне інфекцыйных хвароб, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 130 гадоў з дня нараджэння.

15 – Мухін Мікалай Дзмітрыевіч (1907–1996), вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых раслін, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1973), узнагароджаны двума ордэнамі "Знак Пашаны" – 110 гадоў з дня нараджэння.

15 – Барташэвіч Аляксандр Аляксандравіч (1937, Вілейс. р-н), вучоны ў галіне дрэваапрацоўкі, педагог, выдатнік вышэйшай школы СССР, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

17 – Ельскі Канстанцін Міхайлавіч (1837, Смаляв. р-н – 1896), вучоны-біёлаг, географ, геолаг, падарожнік – 180 гадоў з дня нараджэння.

20 – Жангаловіч Іван Данілавіч (1892, г. Гродна – 1981), расійскі вучоны-геадэзіст, гравіметрыст і астраном, адзін з заснавальнікаў касмічнай геадэзіі, заслужаны дзеяч навукі Расіі – 125 гадоў з дня нараджэння.

21 – Цягака Лідзія Іванаўна (1937), вучоны-антраполаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Гусеў Анатолій Аляксеевіч (1947, г. Гомель), вучоны ў галіне ветэрынарыі, член-карэспандэнт Расійскай АН, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (1996), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 70 гадоў з дня нараджэння.

23 – Завулічны Яўген Рыгоравіч (1937, Жабін. р-н), вучоны ў галіне цеплафізікі і газадынамікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Альсмік Пётр Іванавіч (1907, Лёзн. р-н – 1992), вучоны ў галіне селекцыі бульбы, акадэмік НАН Беларусі і УАСГНІЛ, член-карэспандэнт Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР (1951, 1974), Герой Сацыялістычнай Працы (1966), кавалер ордэнаў Леніна, "Знак Пашаны" – 110 гадоў з дня нараджэння.

27 – Лунінскі, рэспубліканскі біялагічны заказнік (Лунін. р-н; 1997) – 20 гадоў з часу стварэння.

27 – Старыца, рэспубліканскі ландшафтны заказнік (Бых. р-н; 1997) – 20 гадоў з часу стварэння.

27 – Чырвоны Бор, рэспубліканскі ландшафтны заказнік (Расон. і Верхнядзв. р-ны; 1997) – 20 гадоў з часу стварэння.

28 – Патапаў Макар (Макарый) Васільевіч (1887–1949), вучоны ў галіне гідратэхнікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 130 гадоў з дня нараджэння.

28 – Шашкоў Анатоль Герасімавіч (1927, г. Гомель – 2011), вучоны ў галіне цеплафізікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава (2005) – 90 гадоў з дня нараджэння.

Сакавік

1 – Карпаў Юрый Аляксандравіч (1937, г. Гомель), расійскі вучоны-фізікахімік, член-карэспандэнт Расійскай АН, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Шкут Мікалай Васільевіч (1937, Баранав. р-н – 2002), вучоны ў галіне інфарматыкі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1970), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982) – 80 гадоў з дня нараджэння.

6 – Танфільеў Гаўрыла Іванавіч (1857–1928), вучоны-батанік, глебазнавец і географ, заснавальнік айчыннага балотазнаўства, ганаровы член Рускага геаграфічнага таварыства – 160 гадоў з дня нараджэння.

10 – Марціновіч Анатоль Андрэевіч (1937, г. Слуцк), вучоны ў галіне хірургіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Хмыль Аляксандр Аляксандравіч (1942), вучоны ў галіне тэхналогіі мікра- і радыёэлектронікі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1990), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Цішчанка Віктар Елісеевіч (1927, Хоцім. р-н), беларускі і расійскі вучоны-эканаміст, педагог, заслужаны дзеяч навукі Башкірыі і Расіі, выдатнік нафтавай прамысловасці СССР – 90 гадоў з дня нараджэння.

17 – Віцебск, горад, цэнтр раёна і вобласці (1597) – 420 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

17 – Каверскі Эдуард Аўрэліянавіч (1837, г. Мазыр – 1916), расійскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі, картограф, пад кіраўніцтвам якога ўпершыню была складзена карта Азіяцкай часткі Расійскай Імперыі – 180 гадоў з дня нараджэння.

18 – Пратасеня Анатоль Рыгоравіч (1942, Капыл. р-н), горны інжынер-геолаг, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат прэміі Урада Расійскай Федэрацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Севяранін Віталь Сцяпанавіч (1937), вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1997) – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Ліхацэвіч Анатоль Паўлавіч (1947, Слонім. р-н), вучоны ў галіне экалогіі сельскай гаспадаркі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, замежны член Расійскай АН – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Трусава Ірына Аляксандраўна (1957), вучоны ў галіне металургіі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 60 гадоў з дня нараджэння.

25 – Зефіраў Аляксей Пятровіч (1907, г. Гомель – 1979), савецкі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі і металургіі, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі (1965), Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 110 гадоў з дня нараджэння.

29 – Громаў Ігар Мікалаевіч (1937), вучоны ў галіне тэхналогіі будаўнічай вытворчасці, педагог, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

30 – Іпацьеў Віктар Аляксандравіч (1942–2009), вучоны ў галіне лесазнаўства, глебазнаўства і радыеэкалогіі лесу, акадэмік НАН Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, дзяржаўны дзеяч – 75 гадоў з дня нараджэння.

Красавік

2 – Лазюк Генадзь Ільіч (1927, г. Мінск), вучоны-генетык, заснавальнік медыка-генетычнай службы Беларусі, член-карэспандэнт НАН Беларусі і АМН СССР (цяпер Расійская АМН), заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

5 – Папковіч Пётр Фёдаравіч (1887, г. Брэст – 1946), расійскі вучоны-караблебудаўнік, інжынер-контр-адмірал, член-карэспандэнт АН СССР, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946), узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 130 гадоў з дня нараджэння.

6 – Мрочак Жорж Адамавіч (1937, Лагойс. р-н), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, выдатнік адукацыі Беларусі, вынаходнік СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), прэміі Савета Міністраў Беларусі (1991), прэміі НАН Беларусі (2003) – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Цярэнцьеў Валянцін Міхайлавіч (1907–1983), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 110 гадоў з дня нараджэння.

8 – Сюбарава Эма Пятроўна (1897–1983), вучоны ў галіне селекцыі пладовых культур, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

8 – Башметаў Валерый Сцяпанавіч (1947, Гарадоц. р-н), вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, дзяржаўны дзеяч – 70 гадоў з дня нараджэння.

12 – Кісялеўскі Леанід Іванавіч (1927, г. Мінск – 1991), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) і СССР (1990) – 90 гадоў з дня нараджэння.

14 – Манастырны Пётр Ільіч (1937), вучоны-матэматык, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 80 гадоў з дня нараджэння.

15 – Русяеў Анатоль Пятровіч (1917–?), вучоны-гігіеніст, арганізатар аховы здароўя, выдатнік аховы здароўя, педагог, кавалер ордэна Дружбы народаў – 100 гадоў з дня нараджэння.

26 – Кандрацьеў Віктар Мікалаевіч (1937, Чачэр. р-н), вучоны ў галіне механізацыі меліярацыйных і сельскагаспадарчых работ, вынаходнік СССР, заслужаны вынаходнік Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Петухоў Іван Антонавіч (1917–1998), вучоны ў галіне хірургіі, педагог, выдатнік аховы здароўя – 100 гадоў з дня нараджэння.

28 – Бабруйск, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1387) – 630 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

29 – Мурашка Анатоль Іванавіч (1927, Докш. р-н – 1990), вучоны ў галіне меліярацыі і воднай гаспадаркі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, акадэмік УАСГНІЛ – 90 гадоў з дня нараджэння.

29 – Шавель Генадзь Леанідавіч (1937, Мін. вобл.), горны інжынер, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

Май

2 – Аўсіевіч Сяргей Ільіч (1927, Бярэзін. р-н – ?), заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1974) – 90 гадоў з дня нараджэння.

2 – Кавалёў Міхаіл Міхайлавіч (1947, Докш. р-н), вучоны-матэматык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік вышэйшай адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

5 – Картэль Мікалай Аляксандравіч (1937, Расон. р-н – 2013), вучоны ў галіне генетыкі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2001) – 80 гадоў з дня нараджэння.

5 – Ксяневіч Іван Паўлавіч (1937, Стаўбц. р-н – 2007), беларускі і расійскі вучоны ў галіне трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, эканомікі, акадэмік Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, заслужаны дзеяч навукі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976), прэміі Савета Міністраў СССР (1984), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Арцюх Мікалай Пятровіч (1937, Петрык. р-н), спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Яругін Мікалай Паўлавіч (1907–1990), вучоны-матэматык, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Герой Сацыялістычнай Працы (1969), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 110 гадоў з дня нараджэння.

14 – Брыш Аркадзь Адамавіч (1917, г. Мінск – 2016), беларускі і расійскі вучоны, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1955), Ленінскай прэміі (1960), Герой Сацыялістычнай Працы (1983), узнагароджаны чатырма ордэнамі Леніна, кавалер ордэна Пашаны (Расія) – 100 гадоў з дня нараджэння.

17 – Казлоў Мікалай Сямёнавіч (1907–1993), вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Расіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 110 гадоў з дня нараджэння.

17 – Новік Ірына Аляксандраўна (1937, г. Мінск), вучоны-матэматык, педагог, выдатнік асветы СССР, выдатнік народнай асветы – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Паўлюкевіч Мікалай Уладзіміравіч (1937, Слуц. р-н), вучоны ў галіне цеплафізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі імя акадэміка А.В. Лыкава (2003), прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення Расійскай АН імя акадэміка В.А. Капцюга (2013), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Салдатаў Уладзімір Сяргеевіч (1937), вучоны-фізікахімік, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), прэміі Ленінскага камсамола (1971), прэміі НАН Беларусі (1993), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Берастаў Аляксандр Віктаравіч (1957), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 60 гадоў з дня нараджэння.

20 – Бузуноўскі Зыгмунд Францавіч (1937, Стаўбц. р-н), інжынер-механік і вынаходнік, заслужаны работнік прамысловасці Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Мялкіх Сяргей Міхеевіч (1877–1952), вучоны ў галіне тэрапіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна Леніна, дзяржаўны дзеяч – 140 гадоў з дня нараджэння.

23 – Мінская конка, від грамадскага транспарту (г. Мінск; 1892–1929) – 125 гадоў з пачатку дзейнасці.

27 – Юрчук Мікалай Іосіфавіч (1942, Столін. р-н), вучоны-матэматык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 75 гадоў з дня нараджэння.

Чэрвень

1 – Кавалёў Мікалай Андрэевіч (1937, Клімав. р-н), вучоны ў галіне ветэрынарыі, адзін з заснавальнікаў ветэрынарнай вірусалогіі ў Беларусі, акадэмік НАН Беларусі, кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Занько Сяргей Мікалаевіч (1957, г. Лепель), вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя – 60 гадоў з дня нараджэння.

4 – Іргер Юлій Маркавіч (1897, г. Мінск – 1941), вучоны ў галіне хірургіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

4 – Зубец Васіль Мартынавіч (1907, Глус. р-н – 1991), вучоны ў галіне меліярацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 110 гадоў з дня нараджэння.

4 – Струсевіч Віталь Аляксандравіч (1957, г. Мінск), вучоны ў галіне матэматычнай кібернетыкі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1990), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 60 гадоў з дня нараджэння.

11 – Жырмунскі Аляксандр Мацвеевіч (1887–1970), вучоны-геолаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

11 – Аляксандраў Мікалай Мікалаевіч (1917–1981), вучоны ў галіне анкалогіі, член-карэспандэнт АМН СССР, Герой Сацыялістычнай Працы (1977), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988, пасмяротна) – 100 гадоў з дня нараджэння.

16 – Беларуская бібліятэчная асацыяцыя (ББА), ГА, якое аб'ядноўвае спецыялістаў у галіне бібліятэчнай справы і інфарматыкі (г. Мінск; 1992) – 25 гадоў з часу заснавання.

22 – Ксенафонтаў Міхаіл Аляксандравіч (1942, г. Клімавічы), вучоны-фізік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

26 – Бабук Уладзімір Вікенцьевіч (1897, Пухав. р-н – 1977), хірург, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

26 – Гардзееў Якаў Якаўлевіч (1942, г. Гродна), вучоны-неўрапатолаг, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі, вынаходнік СССР – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Хоміч Пётр Захаравіч (1937), інжынер-геолагаразведчык, заслужаны геолаг Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), выдатнік разведкі нетраў, ганаровы разведчык нетраў СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

30 – Цітовіч Ігар Сяргеевіч (1917, г. Горкі – 1985), вучоны ў галіне машынабудавання, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 100 гадоў з дня нараджэння.

Ліпень

2 – Дастанка Анатоль Паўлавіч (1937, Любан. р-н), вучоны ў галіне мікраэлектронікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, заслужаны вынаходнік СССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982, 1996), прэміі Савета Міністраў Беларусі (1991), прэміі НАН Беларусі (2005), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2010) – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Шамяткоў Леанід Аляксандравіч (1937, г. Гомель – 2013), вучоны-матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэнаў св. Уладзіміра (РПЦ) і Ф. Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Куконін Уладзімір Ягоравіч (1937), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Пятроў Мікалай Сцяпанавіч (1937, Горац. р-н), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990), вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч (1942, Баранав. р-н), вучоны ў галіне біяфізікі клеткі, акадэмік НАН Беларусі, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Хрусталёў Барыс Міхайлавіч (1947, г. Гомель), вучоны ў галіне машынабудавання, дзяржаўны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Айчыны ІІІ ступені – 70 гадоў з дня нараджэння.

24 – Чакалінская Наталля Іванаўна (1897, г. Бабруйск – 1978), вучоны ў галіне батанікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) – 120 гадоў з дня нараджэння.

24 – Самерсаў Вілор Фрыдманавіч (1937–1999), вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі, акадэмік Акадэміі аграрных навук Беларусі, член-карэспандэнт УАСГНІЛ, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Барысенка Міхаіл Іванавіч (1917, Гомел. р-н – 1984), вучоны і канструктар у галіне ракетабудавання і касманаўтыкі, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат Ленінскай прэміі (1960), Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Герой Сацыялістычнай Працы (1957) – 100 гадоў з дня нараджэння.

27 – Саламатаў Ілья Ільіч (1907–1989), вучоны ў галіне хімічнага машынабудавання, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) – 110 гадоў з дня нараджэння.

27 – Паўлоўскі Альварэс Іванавіч (1937, г. Віцебск – ?), вучоны-матэматык, педагог, выдатнік асветы Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

29 – Сэрвач, рэспубліканскі гідралагічны заказнік (Докш. і Глыб. р-ны; 1997) – 20 гадоў з часу стварэння.

Жнівень

4 – Бабруйскі раён, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Магілёўскай вобласці (1927) – 90 гадоў з часу ўтварэння.

5 – Трусевіч Барыс Іпалітавіч (1892, г. Віцебск – 1961), вучоны-медык, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

5 – Маньшын Геральд Рыгоравіч (1937), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, грамадскі дзеяч, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 80 гадоў з дня нараджэння.

10 – Гладкіх Людміла Васільеўна (1942, Сеннен. р-н), вучоны-хімік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 75 гадоў з дня нараджэння.

10 – Куляшоў Мікалай Васільевіч (1957, Шчуч. р-н), вучоны-фізік, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

12 – Пастушкоў Генадзь Паўлавіч (1937, г. Мінск), вучоны ў галіне будаўнічых канструкцый, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў Беларусі (1983, 1994) – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Буслоўка, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (Бяроз. і Пружан. р-ны; 1997) – 20 гадоў з часу стварэння.

15 – Жарнасек Уладзімір Фёдаравіч (1957, Барыс. р-н), вучоны ў галіне алергалогіі, дзіцячай пульманалогіі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

15 – Чашніцкі гістарычны музей, ДУ (г. Чашнікі; 1987) – 30 гадоў з часу заснавання (адкрыты 29.03.1991 г.).

24 – Раганоўскі Мікалай Максімавіч (1942), вучоны-матэматык, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

28 – Латыпаў Анварбек Закіравіч (1927–?), вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 90 гадоў з дня нараджэння.

28 – Багдзевіч Іосіф Міхайлавіч (1937, Шчуч. р-н), вучоны ў галіне аграхіміі і сельскагаспадарчай радыеэкалогіі, акадэмік НАН Беларусі, замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Ільіна Зінаіда Макараўна (1937, Аршан. р-н – 2014), вучоны ў галіне эканомікі і ўпраўлення ў аграпрамысловым комплексе, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2007) – 80 гадоў з дня нараджэння.

30 – Селькін Міхаіл Васільевіч (1947, г. Ветка), вучоны-матэматык, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

Верасень

4 – Шэршань Уладзімір Пятровіч (1927, Смаляв. р-н – ?), канструктар у галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1983) – 90 гадоў з дня нараджэння.

5 – Каўцэвіч Мікалай Мікалаевіч (1887, г. п. Любча, Навагруд. р-н – 1949), вучоны-фізік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 130 гадоў з дня нараджэння.

9 – Новікаў Аляксандр Лявонавіч (1892, Чачэр. р-н – 1966), вучоны ў галіне лесаводства і дэндралогіі, педагог, кавалер ордэна Леніна – 125 гадоў з дня нараджэння.

9 – Паланецкі Леанід Захаравіч (1937, г. Мінск), вучоны ў галіне кардыялогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.

11 – Бугаёў Валерый Уладзіміравіч (1942), канструктар, арганізатар вытворчасці сродкаў вылічальнай тэхнікі, лаўрэат прэміі імя С.І. Вавілава (1967), Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Кантар Давід Веньямінавіч (1892, Ковен. губ. – 1974), вучоны ў галіне афтальмалогіі, выдатнік аховы здароўя, заслужаны ўрач Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

15 – Максіменка Мікалай Васільевіч (1942, Асіпов. р-н), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

15 – Капцэвіч Вячаслаў Міхайлавіч (1947, г. Давыд-Гарадок), вучоны ў галіне парашковай металургіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), прэміі Савета Міністраў СССР (1988), кавалер ордэна Дружбы народаў – 70 гадоў з дня нараджэння.

17 – Залатарова Марыя Міхайлаўна (1907–1979), вучоны ў галіне афтальмалогіі, выдатнік аховы здароўя – 110 гадоў з дня нараджэння.

20 – Машынскі Анатоль Васільевіч (1937–1996), вучоны ў галіне радыёфізікі і электронікі, педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

22 – Шумейка Мікалай Максімавіч (1942, г. Дуброўна – 2016), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі, лаўрэат прэміі Аб'яднанага інстытута ядзерных даследаванняў (1973), прэміі НАН Беларусі імя акадэміка Ф.І. Фёдарава (2011), кавалер ордэна Дружбы – 75 гадоў з дня нараджэння.

23 – Эльяшэвіч Алена Георгіеўна (1937, г. Пінск), вучоны ў галіне фармацэўтычных навук, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Слюсар Мікалай Міхайлавіч (1947), вучоны ў галіне радыёлакацыі, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1989) – 70 гадоў з дня нараджэння.

27 – Прыляжаеў Мікалай Аляксандравіч (1877–1944), расійскі і беларускі вучоны ў галіне арганічнай хіміі, акадэмік НАН Беларусі, член-карэспандэнт АН СССР, лаўрэат прэміі імя А.М. Бутлерава Пецярбургскай АН (1912) – 140 гадоў з дня нараджэння.

Кастрычнік

1 – Леках Сямён Навумавіч (1947, г. Глыбокае), вучоны ў галіне металургіі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1980), заслужаны вынаходнік Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

2 – Самахвал Віктар Васільевіч (1942, Клец. р-н), вучоны ў галіне фізічнай хіміі, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

4 – Шымановіч Уладзімір Дзям'янавіч (1937, г. Мінск – 2004), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Чачот Антон Антонавіч (1842, Магілёўс. губ. – 1924), урач-псіхіятр, педагог, адзін з заснавальнікаў псіхіятрычнай службы Санкт-Пецярбурга – 175 гадоў з дня нараджэння.

10 – Барадуля Валянцін Аляксеевіч (1937, г. п. Копысь, Аршан. р-н), вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002), прэміі імя акадэміка А.В. Лыкава НАН Беларусі (2005), прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2010), прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (2013) – 80 гадоў з дня нараджэння.

13 – Рымжа Міхаіл Іванавіч (1947, Капыл. р-н), вучоны ў галіне эпідэміялогіі, педагог, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

14 – Фядзюнькін Дзяніс Васільевіч (1927–?), вучоны ў галіне фізіялогіі раслін, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 90 гадоў з дня нараджэння.

14 – Бялецкі Аляксандр Валянцінавіч (1957, г. Чэрвень), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010) – 60 гадоў з дня нараджэння.

18 – Стральчонак Алег Анатольевіч (1947, г. Кобрын – 2010), вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988) – 70 гадоў з дня нараджэння.

20 – Бука Вячаслаў Ульянавіч (1942, Шаркаўшч. р-н), вучоны-біяхімік, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2008), прэміі імя Аль-Харэзмі (2013, Іран) – 75 гадоў з дня нараджэння.

21 – Афанасьеў Якаў Мікітавіч (1877–1938), вучоны-глебазнавец, акадэмік НАН Беларусі, складальнік першай карты глеб Беларусі – 140 гадоў з дня нараджэння.

21 – Бабенка Эрнст Міхайлавіч (1937, г. п. Плешчаніцы, Лагойс. р-н), вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі паліва, педагог, заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Дружбы народаў – 80 гадоў з дня нараджэння.

24 – Акуліч Аляксандр Васільевіч (1957, Кліч. р-н), вучоны ў галіне машынабудавання харчовай прамысловасці, заслужаны вынаходнік Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

25 – Белы Уладзімір Мікалаевіч (1947, Брагін. р-н), вучоны ў галіне оптыкі і лазернай фізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 70 гадоў з дня нараджэння.

27 – Шкадарэвіч Аляксей Пятровіч (1947, г. Капыль), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), кавалер ордэна Пашаны – 70 гадоў з дня нараджэння.

31 – Новік Арцём Іванавіч (1897, Слуц. р-н – 1984), вучоны ў галіне фізіялогіі сельскагаспадарчых жывёл, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

31 – Самаль Сяргей Аляксандравіч (1957, г. Маладзечна), вучоны-эканаміст, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 60 гадоў з дня нараджэння.

Лістапад

1 – Гусак Аляксей Адамавіч (1927, Мазыр. р-н – 2012), вучоны-матэматык, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

4 – Сцешыц Лявон Іосіфавіч (1937, Салігор. р-н – 2009), вучоны-эканаміст, педагог, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Куніца Леанід Давыдавіч (1937, Лагойс. р-н – 2005), вучоны ў галіне неадкладнай тэрапіі, выдатнік аховы здароўя СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

8 – Мядзведзеў Андрэй Рыгоравіч (1897–1985), вучоны ў галіне глебазнаўства, член-карэспандэнт НАН Беларусі, акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 120 гадоў з дня нараджэння.

9 – Белаенка Яўген Дзмітрыевіч (1947–2006), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

15 – Адзярыха Уладзімір Сцяпанавіч (1937, Слуц. р-н – 2006), вучоны-геабатанік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Сакалоўскі Міхаіл Паўлавіч (1887–1977), беларускі і расійскі вучоны ў галіне хірургіі, выдатнік аховы здароўя – 130 гадоў з дня нараджэння.

20 – Казарэзава Таццяна Іванаўна (1947), вучоны ў галіне педыятрыі, выдатнік аховы здароўя Беларусі – 70 гадоў з дня нараджэння.

22 – Мартыненка Міхаіл Дзмітрыевіч (1937, Брагін. р-н – 2011), вучоны ў галіне матэматычнай механікі, педагог, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

26 – Крэер Георгій Карлавіч (1887–1942), вучоны ў галіне ліхеналогіі і батанічнай геаграфіі, адзін з першых даследчыкаў флоры Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

26 – Дарожкін Ніл Мікалаевіч (1927–2007), вучоны ў галіне тэхналогіі парашковых матэрыялаў, паэт, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1984), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 90 гадоў з дня нараджэння.

Снежань

1 – Атаманаў Юрый Яўгенавіч (1937), вучоны ў галіне транспартнага машынабудавання, педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.

2 – Давідоўскі Ігнацій Адамавіч (1942, Стаўбц. р-н), вучоны ў галіне хірургіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), выдатнік аховы здароўя – 75 гадоў з дня нараджэння.

5 – Вярыга Аляксандр Андрэевіч (1837, Віцебшчына – 1905), расійскі вучоны-хімік, педагог, арганізатар першай у Расіі лабараторыі па даследаванні прадуктаў харчавання – 180 гадоў з дня нараджэння.

5 – Расянкова Валянціна Ягораўна (1927, Дрыбін. р-н – ?), вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчых культур, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі – 90 гадоў з дня нараджэння.

11 – Кураеў Аляксандр Аляксандравіч (1937), вучоны ў галіне фізічнай электронікі і матэматычнай фізікі, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Адзенскі-Пінчук Андрэй Дзмітрыевіч (1897, г. п. Лоеў – 1979), урач, вучоны-медык, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, удзельнік Першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, узнагароджаны двума ордэнамі Леніна – 120 гадоў з дня нараджэння.

19 – Вінаградаў Мікалай Уладзіміравіч (1897–1972), вучоны-псіхіятр, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 120 гадоў з дня нараджэння.

23 – Мініна Рауза Хамідаўна (Роза Міхайлаўна; 1907–1991), вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, выдатнік аховы здароўя – 110 гадоў з дня нараджэння.

24 – Салівон Інэса Іванаўна (1937, г. Барысаў), вучоны-антраполаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Маслаў Пётр Мікалаевіч (1897–1965), вучоны ў галіне хірургіі, педагог, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, кавалер ордэна Леніна – 120 гадоў з дня нараджэння.

29 – Лунц Восіп Лазаравіч (1842–1930), вучоны ў галіне тэрапіі, урач, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску і першага ў Беларусі дзіцячага процітуберкулёзнага санаторыя (1898) – 175 гадоў з дня нараджэння.

31 – Пятроў Мікалай Цітавіч (1892–1954), вучоны-хірург, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны ўрач Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

 
Назад