RSS РАССЫЛКА НОВОСТЕЙ


Сайт Президента РБ




Памятныя даты беларускага календара ў галіне навукі і тэхнікі на 2019 год

 

Студзень

Скірмунт Аляксандр Ізідар (1799, аг. Моладава, Іванаўскі р-н – 1870), дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, прамысловец, вынаходнік, першы беларус, які атрымаў афіцыйны патэнт на вынаходку – 220 гадоў з дня нараджэння

1 – Клякоўскі Рамуальд Здзіслаў (1924, г. Пінск), вучоны ў галіне экалогіі і экалагічнай біяэнергетыкі, акадэмік Польскай АН, замежны член НАН Беларусі – 95 гадоў з дня нараджэння.

5 – Крывашэеў Сяргей Паўлавіч (1944, г.п. Старобін, Салігор. р-н), архітэктар, заслужаны архітэктар Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

13 – Краўцоў Аляксандр Аляксандравіч (1874–1967), вучоны ў галіне будаўнічай механікі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 145 гадоў з дня нараджэння.

13 – Кавалёў Анатоль Анатольевіч (1939, г. Гомель – 2008), вучоны-фізік, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1985), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Севярдэнка Васіль Пятровіч (1904–1978), вучоны ў галіне металазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984), кавалер ордэна “Знак Пашаны” (двойчы) – 115 гадоў з дня нараджэння.

18 – Снытко Валерыян Апанасавіч (1939, г. п. Бялынічы), расійскі вучоны-географ, стваральнік Сібірскай ландшафтна-геахімічнай школы, член-карэспандэнт Расійскай АН, заслужаны дзеяч навукі Расіі, член Рускага геаграфічнага таварыства – 80 гадоў з дня нараджэння.

21 – Стаховіч Алег Аляксандравіч (1934, Мін. р-н), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970), сярод работ якога (у аўтарскім калектыве) – Курган Славы Савецкай Арміі – вызваліцельніцы Беларусі, галоўны ўваход у мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” –
85 гадоў з дня нараджэння.

21 – Кузьмянкоў Міхаіл Іванавіч (1939, Буда-Каш. р-н), вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

27 – Асмалоўскі Міхаіл Сцяпанавіч (1904, Клімав. р-н – 1977), архітэктар, сярод прац яко¬га – праект забудовы праспекта Незалежнасці і Кастрычніцкай плошчы г. Мінска – 115 гадоў з дня нараджэння.

28 – Вінаградаў Міхаіл Кліменцьевіч (1944, Чашн. р-н), архітэктар, асноўнымі работамі якога з’яўляюцца археалагічны музей “Бярэсце”
(г. Брэст), будынкі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і чыгуначнага вакзала (г. Мінск), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004, 2008) – 75 гадоў з дня нараджэння.

29 – Баршч Міхаіл Восіпавіч (1904–1976), расійскі і беларускі архітэктар, які прымаў удзел у аднаўленні г. Мінска ў 1949–1956 гг., педагог, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1968) – 115 гадоў з дня нараджэння.

29 – Астапеня Аляксандр Паўлавіч (1939, г. Мінск – 2012), вучоны ў галіне гідрабіялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння

 

Люты

3 – Ліўшыц Іосіф Майсеевіч (1904, г. Дзяржынск, – 1997), вучоны ў галіне гідралогіі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння.

10 – Калядка Мікалай Сяргеевіч (1944, Любан. р-н), канструктар сродкаў аўтаматызацыі ў мікраэлектроніцы, арганізатар іх вытворчасці, вынаходнік СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 75 гадоў з дня нараджэння.

12 – Каханоўскі Ян (1894, г. Гродна – 1942), біёлаг, краязнавец, эколаг, педагог, грамадскі дзеяч, заснавальнік Гродзенскага заалагічнага парку –
125 гадоў з дня нараджэння.

12 – Бакланаў Міхаіл Іванавіч (1914–1990), заслужаны архітэктар Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння.

14 – Грынберг Анатоль Саламонавіч (1934, г. Мінск – 2010), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1984) – 85 гадоў з дня нараджэння.

17 – Янчанка Сцяпан Яфімавіч (1924, Дубров. р-н – 1999), вучоны-эканаміст, заслужаны работнік вышэйшай школы Беларусі, выдатнік народнай асветы Беларусі, кавалер ордэна “Знак Пашаны” – 95 гадоў з дня нараджэння.

19 – Снапко Валерый Мікалаевіч (1939), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Ткачоў Валянцін Дзмітрыевіч (1939, г. Мінск – 1985), вучоны ў галіне фізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1972) – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Майсеенка Фёдар Патапавіч (1894, Добруш. р-н – 1979), вучоны ў галіне лесаводства, заснавальнік навуковай школы лясной таксацыі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 125 гадоў з дня нараджэння.

20 – Руцкі Аляксандр Іванавіч (1904, г. Новы Свержань-?), вучоны ў галіне электратэхнікі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння.

20 – Новікаў Георгій Іванавіч (1924–2004), вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 95 гадоў з дня нараджэння.

23 – Шульман Зіновій Пінхусавіч (1924, Петрык. р-н – 2007), вучоны-фізік, аўтар прац па рэафізіцы, гідрамеханіцы, цеплафізіцы, цеплатэхніцы, медыцынскай рэалогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 95 гадоў з дня нараджэння.

28 – Арынчын Мікалай Іванавіч (1914–1999), вучоны-фізіёлаг, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння.

Сакавік

1 – Канапля Яўген Фёдаравіч (1939, Клец. р-н – 2010), вучоны ў галіне біяхіміі і радые-біялогіі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

4 – Яновіч Леанід Аляксандравіч (1934, Слуц. р-н), вучоны-матэматык, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1993), кавалер ордэна “Знак Пашаны” – 85 гадоў з дня нараджэння.

6 – Духан Абрам Рыгоравіч (1924, г. Мінск – 1979), архітэктар, сярод прац якога – праекты будынкаў Мінскага галоўпаштамта, Цэнтральнага тэлеграфа, галоўны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, архітэктурны комплекс адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў на праспекце Пераможцаў – 95 гадоў з дня нараджэння.

8 – Зяльдовіч Якаў Барысавіч (1914, г. Мінск – 1987), фізік-тэарэтык, адзін з заснавальнікаў навуковай школы фізіка-хімічных працэсаў гарэння, дэтанацыі і ўдарных хваль, акадэмік АН СССР, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Лонданскага Каралеўскага таварыства, лаў¬рэат Ленінскай прэміі (1957) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1943, 1949, 1951, 1953), Герой Сацыя-лістычнай Працы (1949, 1954, 1956), кавалер ордэна “Знак Пашаны” – 105 гадоў з дня нараджэння.

14 – Ганчароў Віктар Канстанцінавіч (1939), вучоны ў галіне лазернай фізікі, лаўрэат Дзяр-жаўнай прэміі Беларусі (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.

16 – Лабуноў Уладзімір Архіпавіч (1939, г. Орша), вучоны ў галіне мікра- і нанаэлектронікі, дзяржаўны дзеяч, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Умрэйка Дзмітрый Сцяпанавіч (1934, г. Мінск- 2015), вучоны-фізік, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 85 гадоў з дня нараджэння.

24 – Цютчаў Іван Артамонавіч (1834–1893), расійскі і беларускі хімік і мінералог, адзін з пачынальнікаў хімічнай навукі і асветы ў Беларусі –
185 гадоў з дня нараджэння.

29 – Новаш Уладзімір Іванавіч (1924, г. Мінск), вучоны ў галіне электраэнергетыкі і энергасістэм, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 95 гадоў з дня нараджэння.

 

Красавік

2 – Карпіловіч Юрый Уладзіміравіч (1934, г. Мінск), канструктар і вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970), Ленінскай прэміі (1983) – 85 гадоў з дня нараджэння.

5 – Макарэвіч Леанід Васільевіч (1939, Івац. р-н), заслужаны архітэктар Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Кацяш Гаўрыла Іванавіч (1904, г. Магілёў – 1999), гаспадарчы дзеяч БССР, ганаровы чыгуначнік, Герой Сацыялістычнай Працы (1959), кавалер ордэна Леніна (тройчы), ордэна “Знак Пашаны” – 115 гадоў з дня нараджэння.

15 – Рубінаў Анатоль Мікалаевіч (1939, г. Магілёў), вучоны ў галіне фізікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1972), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), кавалер ордэна Ф. Скарыны – 80 гадоў з дня нараджэння.

20 – Сідарэнка Валерый Аляксеевіч (1939, г. Мінск), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) –
80 гадоў з дня нараджэння.

25 – Мірчынк Георгій Фёдаравіч (1889–1942), вучоны-геолаг, акадэмік НАН Беларусі – 130 гадоў з дня нараджэння.

25 – Шчарбакоў Сяргей Васільевіч (1934), вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і машынабудавання, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) – 85 гадоў з дня нараджэння.

25 – Ігнацішчаў Руслан Міхайлавіч (1939), вучоны ў галіне машыназнаўства і дэталяў машын, заслужаны дзеяч навукі Беларусі –
80 гадоў з дня нараджэння.

 

Май

 

6 – Еўдакімаў Уладзімір Мікітавіч (1939), заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.

9 – Касцюкевіч Мікалай Ігнатавіч (1904, Слуц. р-н – 1978), вучоны ў галіне метэаралогіі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння.

10 – Бяганская Галіна Аляксандраўна (1934, г. Мінск), заслужаны архітэктар Беларусі – 85 гадоў з дня нараджэння.

12 – Сядзегаў Роберт Сяргеевіч (1934), вучоны-эканаміст, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972) і СССР (1984), заслужаны работнік адукацыі Беларусі, кавалер ордэна “Знак Пашаны” – 85 гадоў з дня нараджэння.

15 – Папова Ія Міхайлаўна (1924–1996), архітэктар, лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1978) – 95 гадоў з дня нараджэння.

15 – Арцём’еў Валянцін Міхайлавіч (1934), вучоны ў галіне радыёэлектронікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі – 85 гадоў з дня нараджэння.

15 – Коршунаў Фёдар Паўлавіч (1934, Краснапол. р-н), вучоны ў галіне тэхнічнай фізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980), кавалер ордэна “Знак Пашаны” – 85 гадоў з дня нараджэння.

15 – Сердзюкоў Анатоль Мікалаевіч (1944, Буда-Каш. р-н), вучоны ў галіне тэарэтычнай фізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі – 75 гадоў з дня нараджэння.

20 – Варапай Яўген Сямёнавіч (1944, Уздз. р-н), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994), лаўрэат прэміі БДУ імя А.Н. Сеўчанкі (2003) – 75 гадоў з дня нараджэння.

26 – Караткоў Аркадзь Цімафеевіч (1939, г. Полацк), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984) – 80 гадоў з дня нараджэння.

 

Чэрвень

7 – Рупасава Жанна Аляксандраўна (1944), вучоны ў галіне экалогіі і фізіялогіі раслін, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (1999, 2009) – 75 гадоў з дня нараджэння.

9 – Райхман Якаў Аронавіч (1924, г. п. Глуск), вучоны ў галіне электроннага машынабудавання, лаўрэат прэміі СССР (1977) – 95 гадоў з дня нараджэння.

10 – Хмяльніцкі Аляксандр Ільіч (1954, г. Смалявічы), вучоны ў галіне біяфізікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000) – 65 гадоў з дня нараджэння.

16 – Зянкевіч Леў Аляксандравіч (1889–1970), вучоны-акіянолаг, гідрабіёлаг, арганізатар комплексных экспедыцыйных даследаванняў вадаёмаў Беларусі, ініцыятар стварэння Нарачанскай біялагічнай станцыі (1946), акадэмік АН СССР, лаўрэат Ленінскай (1965) і Дзяржаўнай (1951) прэмій СССР – 130 гадоў з дня нараджэння.

16 – Жыжаль Іван Мацвеевіч (1904, Берастав. р-н – 1982), дзяржаўны дзеяч БССР, заслужаны будаўнік Беларусі, Герой Сацыялістычнай Працы (1964), кавалер ордэнаў Леніна (двойчы) і "Знак Пашаны" (двойчы) – 115 гадоў з дня нараджэння.

17 – Федасюк Валерый Міхайлавіч (1954, г. Мар'іна Горка, Пухав. р-н), вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела, вынаходнік СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (2004) – 65 гадоў з дня нараджэння.

21 – Дзянісаў Сяргей Дзмітрыевіч (1954, Уздз. р-н), вучоны ў галіне анатоміі і біяэтыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994) – 65 гадоў з дня нараджэння

24 – Якаўлеў Барыс Уладзіміравіч (1934, г. Мінск – 2009), вучоны ў галіне энергетыкі, выдатнік энергетыкі Беларусі (1995), ганаровы энергетык Беларускай энергасістэмы (1999), ганаровы работнiк Беларускай энергасiстэмы (2005) – 85 гадоў з дня нараджэння.

26 – Градаў Юрый Міхайлавіч (1934), архітэктар, заслужаны архітэктар Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1970) – 85 гадоў з дня нараджэння.

28 – Таўкачоў Віталь Антонавіч (1934, Дзяржын. р-н), вучоны-фізік, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат Ленінскай прэміі (1980) і Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 85 гадоў з дня нараджэння.

 

Ліпень

1 – Бандарэнка Віктар Мікалаевіч (1939, г. Чашнікі), заслужаны будаўнік Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

1 – Філонаў Ігар Паўлавіч (1939, г. Магілёў), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1998) – 80 гадоў з дня нараджэння.

3 – Болбас Міхаіл Мацвеевіч (1939, Бабр. р-н), вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамабільнага транспарту, заслужаны работнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

7 – Жарскі Іван Міхайлавіч (1944, Навагруд. р-н), вучоны ў галіне неарганічнай хіміі, аўтар першага падручніка па агульнай хіміі для ВНУ на беларускай мове, заслужаны работнік народнай адукацыі Беларусі, кавалер ордэна Пашаны – 75 гадоў з дня нараджэння.

14 – Аладава Нінэль Іванаўна (1934, г. Мінск), архітэктар, аўтар праекта галоўнага корпуса санаторыя "Крыніца" (пас. Ждановічы, Мін. р-н), дызайнер інтэр'ера Палаца культуры трактарнага завода (Мінск), аўтар даследаванняў у галіне інтэр'ера жылых і грамадскіх будынкаў – 85 гадоў з дня нараджэння.

14 – Шагінян Альберт Сямёнавіч (1934–2000), вучоны ў галіне машынабудавання, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, заслужаны вынаходнік Беларусі – 85 гадоў з дня нараджэння.

14 – Машко Васіль Вячаслававіч (1954, г. Мінск), вучоны-фізік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996) – 65 гадоў з дня нараджэння.

14 – Цімашпольскі Уладзімір Ісакавіч (1954), вучоны ў галіне металургіі, заснавальнік беларускай навуковай школы па металургічных цеплатэхналогіях, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1988), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 65 гадоў з дня нараджэння.

21 – Мінько Леанід Якаўлевіч (1934, Старадар. р-н – 2002), вучоны-фізік, адзін са стваральнікаў беларускай навуковай школы лазернай плазмадынамікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974, 1992) – 85 гадоў з дня нараджэння.

26 – Стражаў Васіль Іванавіч (1944), вучоны-фізік, дзяржаўны дзеяч, замежны член Расійскай акадэміі адукацыі – 75 гадоў з дня нараджэння.

31 – Казачонак Уладзімір Ісідаравіч (1924, г. п. Ушачы – 2009), расійскі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў ціскам, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Удмурціі, ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі СССР, кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 95 гадоў з дня нараджэння.

 

Жнівень

4 – Сальнікаў Уладзімір Аляксандравіч (1924–1982), канструктар радыёэлектроннай апаратуры і вылічальнай тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1981) – 95 гадоў з дня нараджэння.

10 – Анішчук Аляксандр Рыгоравіч (1934), вучоны ў галіне радыётэхнікі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 85 гадоў з дня нараджэння.

11 – Чарнатаў Вячаслаў Міхайлавіч (1939-2016), архітэктар і даследчык архітэктуры, аўтар кніг, прысвечаных жыццю і творчасці знакамітых беларускіх архітэктараў – 80 гадоў з дня нараджэння.

12 – Пашкевіч Міхаіл Фёдаравіч (1939, Шклоўс. р-н), вучоны ў галіне машынабудавання, вынаходнік СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

18 – Зінавенка Галіна Уладзіміраўна (1934, г. Чэрвень), вучоны-геолаг, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 85 гадоў з дня нараджэння.

23 – Лапато Георгій Паўлавіч (1924, Рэчыц. р-н - 2003), вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, АН СССР і Расійскай АН, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1970), кавалер ордэнаў Леніна і "Знак Пашаны" – 95 гадоў з дня нараджэння.

28 – Худакормаў Дзмітрый Мікалаевіч (1924), вучоны ў галіне металургіі ліцейных сплаваў, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978) – 95 гадоў з дня нараджэння.

 

Верасень

3 – Гурскі Барыс Мікалаевіч (1934, г. Мінск – 1992), вучоны-геолаг, аўтар прац па геалогіі антрапагену і геамарфалогіі, выдатнік разведкі нетраў СССР, выдатнік асветы СССР, выдатнiк народнай адукацыi Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986) – 85 гадоў з дня нараджэння.

4 – Вятохін Іван Андрэевіч (1884–1959), вучоны ў галіне фізіялогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заснавальнік і старшыня Беларускага таварыства фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936–1959) – 135 гадоў з дня нараджэння.

13 – Ляўданскі Эдуард Ігнатавіч (1939, Докш. р-н), вучоны ў галіне хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976) –
80 гадоў з дня нараджэння.

14 – Шырокаў Аляксандр Міхайлавіч (1924–2003), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, заснавальнік першага недзяржаўнага Інстытута сучасных ведаў (Мінск), які носіць цяпер яго імя – 95 гадоў з дня нараджэння.

16 – Кудзельскі Анатоль Віктаравіч (1934), вучоны ў галіне рэгіянальнай геалогіі і гідрагеалогіі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998), лаўрэат прэміі НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В.А. Капцюга (2004) – 85 гадоў з дня нараджэння.

19 – Канавалаў Яўмен Рыгоравіч (1914, Дрыбін. р-н – 1974), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974) – 105 гадоў з дня нараджэння.

19 – Швед Пётр Іванавіч (1934, Міёр. р-н-2003), вучоны ў галіне аховы паверхні цвёрдых цел палімернымі матэрыяламі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1973) – 85 гадоў з дня нараджэння.

19 – Прахарэнка Пётр Пятровіч (1939, Бялын. р-н – 2008), вучоны ў галіне тэхнічнай фізікі, стваральнік навуковай школы па метадах капілярнага кантролю, акадэмік НАН Беларусі, лаўрэат прэміі НАН Беларусі (2001) –
80 гадоў з дня нараджэння.

19 – Івашкевіч Алег Анатольевіч (1954), вучоны ў галіне фізічнай хіміі і высокамалекулярных злучэнняў, акадэмік НАН Беларусі – 65 гадоў з дня нараджэння.

23 – Парфёнаў Віктар Іванавіч (1934), вучоны ў галіне батанікі і экалогіі, заснавальнік беларускай фларыстычнай школы, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), кавалер ордэна Дружбы народаў – 85 гадоў з дня нараджэння.

25 – Гораў Канстанцін Васільевіч (1904–1988), вучоны ў галіне металазнаўства, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978), кавалер ордэна Дружбы народаў – 115 гадоў з дня нараджэння.

27 – Патаеў Георгій Аляксандравіч (1944, г. Мінск), архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2000), лаўрэат прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У.А. Караля (1998) – 75 гадоў з дня нараджэння.

29 – Чуйко Эдуард Аляксеевіч (1939), вучоны ў галіне тэлекамунікацыйных сістэм, ганаровы радыст СССР – 80 гадоў з дня нараджэння.

 

Кастрычнік

2 – Чарняўская Тамара Ігнатаўна (1934), вучоны ў галіне гісторыі архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1990) – 85 гадоў з дня нараджэння.

3 – Летнікаў Фелікс Арцем'евіч (1934, г. Полацк), расійскі вучоны ў галіне геалогіі і геахіміі, заснавальнік навуковай школы па флюідным рэжыме літасферы і геаэнергетыцы геалагічных працэсаў, сінергетыкі геалагічных сістэм – новага кірунку ў навуках аб Зямлі, акадэмік Расійскай АН – 85 гадоў з дня нараджэння.

21 – Садыхаў Рауф Хасровавіч (1944-2015), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2002) – 75 гадоў з дня нараджэння.

25 – Пецольд Цімафей Максімавіч (1934, г. Мінск), вучоны ў галіне будаўнічых канструкцый, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 85 гадоў з дня нараджэння.

25 – Валатоўскі Ігар Дзмітрыевіч (1939, г. Мінск), вучоны ў галіне біяфізікі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), лаўрэат прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2001), кавалер ордэна Пашаны – 80 гадоў з дня нараджэння.

28 – Кірылаў Уладзімір Іванавіч (1939), вучоны ў галіне тэлекамунікацый, ганаровы радыст СССР, выдатнік адукацыі Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння.

 

Лістапад

8 – Нарбут Тэадор (Фёдар Яўхімавіч (1784, Воран. р-н – 1864), гісторык, археолаг, інжынер – 235 гадоў з дня нараджэння.

25 – Жаброўскі Тамаш (Томаш; 1714, каля г. Навагрудка – 1758), архітэктар, матэматык і астраном – 305 гадоў з дня нараджэння.

29 – Міцкевіч Мікалай Іванавіч (1914, г. Дзяржынск, Мінская вобласць – 1991), вучоны ў галіне фізікахіміі, акадэмік НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі Беларусі – 105 гадоў з дня нараджэння.

 

Снежань

2 – Несцярэнка Васіль Барысавіч (1934–2008), вучоны ў галіне ядзернай энергетыкі і радыяцыйнай бяспекі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986), кавалер ордэна "Знак Пашаны" – 85 гадоў з дня нараджэння.

4 – Мазанік Вячаслаў Вячаслававіч (1954, г. Мінск), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі, заслужаны вынаходнік Казахстана – 65 гадоў з дня нараджэння.

5 – Сыркін Якаў Ківавіч (1894, г. Мінск – 1974), вучоны-фізікахімік, акадэмік АН СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1943) – 125 гадоў з дня нараджэння.

11 – Воінаў Анатоль Аляксандравіч (1934, г. Мінск – 1995), архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог, заслужаны архітэктар Беларусі, член-карэспандэнт Міжнароднай Акадэміі архітэктуры, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1980) – 85 гадоў з дня нараджэння.

19 – Мікуліч Аляксей Ігнатавіч (1934, Ляхав. р-н), вучоны ў галіне антрапалогіі, экалогіі, папуляцыйнай генетыкі чалавека, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998) – 85 гадоў з дня нараджэння.

20 – Модзін Мікалай Канстанцінавіч (1939), вучоны ў галіне аўтаматызацыі і бяспекі чыгуначнага транспарту, вынаходнік СССР, ганаровы чыгуначнік – 80 гадоў з дня нараджэння.

24 – Мажуль Уладзімір Міхайлавіч (1939–2008), вучоны ў галіне біяфізікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі
(1992) – 80 гадоў з дня нараджэння.

 

Спіс падрыхтаваны на аснове фактаграфічнай базы даных  Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

 
Назад