RSS РАССЫЛКА НОВОСТЕЙ


Сайт Президента РБ




Каляндар дат ўстойлівага развіцця 2019 годзе спаўняецца:

 

Віцебск, горад, цэнтр раёна і вобласці (974) – 1045 гадоў з часу заснавання.

Навагрудак, горад, цэнтр раёна Гродзенскай вобласці (пад 1044) – 975 гадоў з часу першага верагоднага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Капыль, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (пад 1274) – 745 гадоў з часу першага ўпамі-нання ў Галіцка-Валынскім летапісе.

Мядзел, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1324) – 695 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Глыбокае, горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (1414) – 605 гадоў з часу першага ўпа-мінання ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага.

Лепель, горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (пад 1439) – 580 гадоў з часу першага ўпамі-нання ў гістарычных крыніцах.

Высокае, горад у Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці (1494) – 525 гадоў з часу атрымання магдэбургскага права і герба.

Косава, горад у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці (1494) – 525 гадоў з часу першага ўпа-мінання ў пісьмовых крыніцах.

Старыя Дарогі, горад, цэнтр раёна Мінскай вобласці (1524) – 495 гадоў з часу першага ўпамінання ў гістарычных крыніцах.

Горкі, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1544) – 475 гадоў з часу першага ўпамінання ў дакументальных крыніцах.

Кобрын, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (1589) – 430 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

Пружаны, горад, цэнтр раёна Брэсцкай вобласці (1589) – 430 гадоў з часу атрымання грама¬ты на магдэбургскае права.

Чавусы, горад, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1634) – 385 гадоў з часу атрымання гра-маты на магдэбургскае права.

Буда-Кашалёва, горад, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1824) – 195 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах.

Музейны комплекс старажытных народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі”, гандлёва-вытворчае прыватнае ўнітарнае прадпрыемства (Пухав. р-н; 1994) – 25 гадоў з часу заснавання.

Аўгустоўскі канал, помнік гідратэхнічнага будаўніцтва на тэрыторыі Польшчы і Гродзен-скага раёна Беларусі, аб’ект воднага турызму (Гродзен. р-н і Польшча; 1839) – 180 гадоў з пачатку дзейнасці.

Новалукомль, горад у Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці (1964) – 55 гадоў з часу ўзнікнення.

 

Люты

28 – Прастыр, рэспубліканскі ландшафтны заказнік (Пін. р-н; 1994) – 25 гадоў з часу стварэння

 

Чэрвень

26 – Мінск, горад, сталіца Рэспублікі Беларусь, цэнтр вобласці і раёна (1974) – 45 гадоў з дня прысваення ганаровага звання "Горад-герой".

28 – Акцябрскі раён, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Гомельскай вобласці (1939) – 80 гадоў з часу ўтварэння.

29 – Мінскі раён, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Мінскай вобласці (1934) – 85 гадоў з часу ўтварэння.

 

Ліпень

1 – Гідраметэаралагічная служба Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1924) – 95 гадоў з часу стварэння.

3 – Мінск, горад, сталіца Рэспублікі Беларусь, цэнтр вобласці і раёна (1944) – 75 гадоў з часу вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

17 – Аршанскі, Асіповіцкі, Барысаўскі, Бешанковіцкі, Буда-Кашалёўскі, Быхаўскі, Бялыніцкі, Бярэзінскі, Верхнядзвінскі, Віцебскі, Гарадоцкі, Глускі, Горацкі, Дзяржынскі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Капыльскі, Кармянскі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Клічаўскі, Краснапольскі, Круглянскі, Крупскі, Крычаўскі, Лагойскі, Лельчыцкі, Лепельскі, Лёзненскі, Любанскі, Магілёўскі, Мазырскі, Мсціслаўскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Пухавіцкі, Рагачоўскі, Расонскі, Светлагорскі, Сенненскі, Слаўгарадскі, Слуцкі, Смалявіцкі, Старадарожскі, Талачынскі, Уздзенскі, Ушацкі, Хоцімскі, Чавускі, Чашніцкі, Чэрвеньскі, Чэрыкаўскі, Шклоўскі і Шумілінскі раёны, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Беларусі (1924) – 95 гадоў з часу ўтварэння.

 

Жнівень

9 – Мінскі заапарк, дзяржаўная культурна-асветная ўстанова, музей жывой прыроды, які налічвае больш за 2 тысячы жывёл амаль чатырохсот відаў (г. Мінск; 1984) – 35 гадоў з часу адкрыцця.

16 – Мсціслаў, горад у Магілёўскай вобласці, цэнтр раёна (1634) – 385 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

31 – Акцябрскі, гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Гомельскай вобласці (1954) – 65 гадоў з часу ўтварэння ў выніку аб'яднання вёсак Карпілаўка, Рудабелка і Рудня.

 

Верасень

8 – Лукава, рэспубліканскі біялагічны заказнік (Маларыц. р-н; 1994) – 20 гадоў з часу стварэння.

20 – Бераставіцкі раён, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі (Гродзен. вобл.; 1944) – 75 гадоў з часу ўтварэння.

20 – Гродзенская вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі (1944) – 75 гадоў з часу ўтварэння.

26 – Тырвовічы, рэспубліканскі біялагічны заказнік (Пін. р-н; 1994) – 25 гадоў з часу заснавання.

 

Кастрычнік

4 – Бешанковічы, гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (1634) – 385 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

4 – Бялынічы, гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Магілёўскай вобласці (1634) – 385 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

4 – Талачын, горад, цэнтр раёна Віцебскай вобласці (1634) – 385 гадоў з часу атрымання граматы на магдэбургскае права.

28 – Навагрудскі, рэспубліканскі ландшафтны заказнік (Навагруд. р-н; 1994) – 25 гадоў з часу стварэння.

 

Снежань

4 – Брэсцкая вобласць, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі (1939) – 80 гадоў з часу ўтварэння.

25 – Нацыянальны парк "Белавежская пушча", дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова, якая ўключана ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА (Камян., Пруж. і Свісл. р-ны; 1939) – 80 гадоў з часу абвяшчэння дзяржаўным запаведнікам.

27 – Лебядзіны, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння (цяпер у межах г. Мінска; 1984) – 35 гадоў з часу стварэння.

Спіс падрыхтаваны на аснове базы даных  Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

 
Назад